3 траўня 2024, Пятніца, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Тымчук: Групу ФСБ накіравалі ў Кіеў для ўздзеяння на Януковіча

1
Дзмітрый Тымчук: Групу ФСБ накіравалі ў Кіеў для ўздзеяння на Януковіча

У склад групы ўваходзіў і Уладзіслаў Суркоў, куратар «украінскага сцэнару» ў Крамлі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook паведаміў кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў, каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук.

«Паводле інфармацыі гурта «Інфармацыйны Супраціў», начальнік 5-й службы ФСБ РФ (разведка тэрыторый) генерал-палкоўнік Бяседа Сяргей Арэставіч прыбыў ва Украіну 20-га лютага, ужо пасля стральбы на Майдане. Разам з ім у Барыспаль неафіцыйна прыбыла дэлегацыя з 7 чалавек, у тым ліку і Уладзіслаў Суркоў, куратар «украінскага сцэнару» у Крамлі», - паведаміў Тымчук

«Сустракаў высокіх гасцей у аэрапорце генерал-маёр СБУ Бік Уладзімір Валянцінавіч, каардынатар усіх мерапрыемстваў гвалтоўнага здушэння Майдана (фігуруе ў так званых «дакументах Генадзя Маскаля», дзе яго роля зменшаная). Паводле версіі нашых крыніц, гэтая група была накіраваная Крамлём ў Кіеў для ўздзеяння на тады яшчэ Прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, і менавіта Суркоў даваў каманду на правядзенне сепаратысцкага Харкаўскага з'езду», - падкрэсліў ён.

«У дадатак да заявы кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова пра тое, што Бяседа нібыта «ў кантакце з СБУ займаўся вызначэннем ўзроўню бяспекі і абароны расейскай амбасады і «іншых расейскіх устаноў у Кіеве» ўдакладняем, што ахову расейскага дыппрадстаўніцтва ў Кіеве сапраўды ладзілі супрацоўнікі ФСБ. Аднак - са складу Памежных войск ФСБ. Гэта значыць, «памежная» ахова дыппрадстаўніцтва РФ ва Украіне не мае асаблівага дачынення да «разведвальнай» 5-й службы ФСБ, якую ўзначальвае генерал-палкоўнік Бяседа. Поўны спіс чальцоў дэлегацыі ФСБ-Крамля, якая знаходзілася ў Украіне 20-21 лютага, мы апублікуем пазней», - заявіў Тымчук.

Фота: pravdaurfo.ru

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках