3 траўня 2024, Пятніца, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаркаскага актывіста Аўтамайдану знайшлі мёртвым у лесе

5
Чаркаскага актывіста Аўтамайдану знайшлі мёртвым у лесе

Чаркаская міліцыя знайшла ў лесе мёртвым зніклага актывіста Аўтамайдану.

Пра гэта УНП паведамілі ў Чаркаскай міліцыі.

«Цяпер цела загінулага знаходзіцца на экспэртызе. Верагодна, што 60-гадовага мужчыну надоечы забілі да смерці, а труп наважылі закапаць у лесе Чаркаскай вобласці на 130 км трасы», - паведамілі ў міліцыі.

Чаркаская міліцыя, шукаючы зніклага журналіста-аўтамайданаўца, знайшла ў лесе сляды крыві і месца ўскапанага пласта глебы.

«У Корсунь-Шаўчэнкаўскім раёне, Чаркаскай вобласці на 130 км трасы ў лесе былі выяўленыя сляды крыві і валачэння, якія вялі да месца ўскапанага пласта глебы. Пакуль невядома, хто менавіта закапаны, чакаюць прыезду лабараторнай групы, якая раскапае гэтую яму», - адзначылі ў міліцыі.

Паводле звестак Чаркаскай міліцыі, чалавек, які знік, быў аўтамайданаўцам, узростам пад 60 гадоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках