3 траўня 2024, Пятніца, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымчукі адмаўляюцца ад расейскага грамадзянства

38
Крымчукі адмаўляюцца ад расейскага грамадзянства

Чэргі ахвотных захаваць украінскае грамадзянства ў Крыме растуць.

Пра гэта распавяла адна з першых жыхарак Крыма, якая пакінула сабе ўкраінскае грамадзянства, Лізавета Багуцкая, паведамляе «Радыё Свабода».

«Калі я прыехала ў Федэральную міграцыйную службу, высветлілася, што я была ці то другой, то ці трэцяй у чарзе ахвотных адмовіцца ад расейскага грамадзянства. Сёння чарга налічвае ўжо больш за 137 чалавек», - адзначыла яна.

Са словах жыхаркі Крыма, каб застацца грамадзянінам Украіны, трэба трапіць у Федэральную міграцыйную службу і напісаць заяву аб адмове ад расейскага грамадзянства.

Багуцкая дадала, што такія пункты адкрытыя ў вельмі абмежаванай колькасці - па адным у Сімферопалі, Белагорску і Бахчысараі.

«Гэта значыць усе пункты знаходзяцца ў радыусе 40 кіламетраў ад Сімферопаля, у той час як у Феадосіі і Керчы знаходзіцца вялікая група людзей, якія не хочуць быць грамадзянамі Расеі», - распавяла яна.

Тым, хто не зможа самастойна прыйсці ў міграцыйную службу, трэба адправіць туды ліст з паведамленнем.

«Тады вам на зваротны адрас будзе высланая даведка, што вашая заява прынятая. І гэтая даведка будзе пацвярджаць, што вы ўжо не грамадзянін Расеі. Галоўнае, адправіць ліст да 18 красавіка», - падкрэсліла Багуцкая.

Крымчучка мяркуе, што перашкоды з пацвярджэннем ўкраінскага грамадзянства ствараюцца выключна для таго, каб у выніку можна было сказаць, што толькі тры адсоткі жыхароў паўвострава захацелі застацца ў складзе Украіны.

Для напісання заявы пра нежаданне прымаць расейскае грамадзянства крымчукам далі месяц. Гэты тэрмін заканчваецца 18 красавіка.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках