3 траўня 2024, Пятніца, 6:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Парасюк: Не вы гэтыя барыкады будавалі, не вам іх і разбіраць

17
Уладзімір Парасюк: Не вы гэтыя барыкады будавалі, не вам іх і разбіраць

Легендарны сотнік Майдана мяркуе, што лагер у цэнтры Кіева павінен застацца да 25 мая.

Толькі пасля падвядзення вынікаў прэзідэнцкіх выбараў барыкады можна будзе разабраць. Пра гэта Уладзімір Парасюк заявіў у інтэрв'ю gordonua.com.

«Майдану не трэба разыходзіцца: гэта адзіны ў краіне кантралюючы орган, які прымушае ўладу працаваць. Гэта цэнтр рэвалюцыі, гэта месца, дзе выспявае грамадзянская супольнасць.

А наконт таго, што хтосьці кідае заявы, быццам Майдан павінен разысціся і што трэба разабраць барыкады, - так я хачу звярнуцца да тых, хто гэта заяўляе: не вы іх будавалі, не вам іх разбіраць! Не вы адны пастанаўляеце. Барыкады будаваў ўвесь украінскі народ, таму ні адна арганізацыя ніякага права не мае браць на сябе такую пастанову.

Майдан павінен стаяць да выбараў прэзідэнта, а далей - час пакажа. У мяне такая пазіцыя: да выбараў прэзідэнта ён павінен стаяць, а пасля выбараў - як гаворыцца, пераможцаў не судзяць, вось і ўсё», - сказаў Уладзімір Парасюк.

Нагадаем, сотнік майдана 21 лютага заклікаў дамагацца поўнай перамогі над Януковічам пасля таго, як апазіцыйныя палітыкі дасягнулі дамоўленасцей з былым прэзідэнтам.

Фотa: www.nr2.ru

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках