2 траўня 2024, Чацвер, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты вызвалілі затрыманых у Крыме фанатаў «Дняпра»

Акупанты вызвалілі затрыманых у Крыме фанатаў «Дняпра»

У Сімферопалі вызвалілі трох заўзятараў футбольнага клуба «Днепр», якія адправіліся падтрымаць каманду на матч.

Праваахоўныя органы Крыма затрымалі фанатаў падчас матчу ў суботу праз «падазрэнні ў прыналежнасці да радыкальных груповак». Паводле дадзеных заўзятараў, у іх адабралі пашпарты Украіны, не давалі скарыстацца мабільнымі тэлефонамі. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Інфармацыю пра інцыдэнт пацвердзілі ў футбольным клубе «Днепр». Аднак там адзначылі, што інцыдэнт ужо развязаны, фанатаў адпусцілі, цяпер каманда і ўсе заўзятары «Дняпра» едуць дадому. У пятніцу гульцы адправіліся ў Крым на матч з «Таўрыяй». Футбольныя заўзятары «Дняпра», каб падтрымаць сваю каманду, таксама адправіліся ў Крым. Праз закрытую паветраную прастору над Крымам і камандзе, і заўзятарам да Сімферопаля прыйшлося дабірацца наземным транспартам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках