2 траўня 2024, Чацвер, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзеці збеглі з акупаванага Крыма

13

З Крыма збег дзіцячы дом сямейнага тыпу.

Двое бацькоў і восем дзяцей два дні дабіраліся з Еўпаторыі ў Хмяльніцкую вобласць, паведамляе ТСН.

Спачатку на мяжы з Херсоншчынай іх не жадалі прапускаць расейскія баевікі. Потым, ужо пасля перасячэння адміністрацыйнай мяжы паўвострава і ўезду на мацерыковую частку краіны, ім пачалі тэлефанаваць крымскія сацслужбы з патрабаваннем вярнуць дзяцей. Сям'я ж мяркуе, што дзеці - украінцы і павінны жыць ва Украіне.

Нагадаем, Крым быў акупаваны расейскімі войскамі ў сакавіку. Пасля правядзення незаконнага «рэферэндуму» Уладзімір Пуцін прыняў пастанову аб далучэнні паўвострава да РФ.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках