2 траўня 2024, Чацвер, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПАРЕ абмяжуе паўнамоцтвы дэлегацыі РФ

3
ПАРЕ абмяжуе паўнамоцтвы дэлегацыі РФ

Галасаванне аб абмежаванні паўнамоцтваў Расеі ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) адбудзецца ў панядзелак.

Гэта першы дзень вясновай сесіі Асамблеі, паведамляе «Укрінформ».

«На сваёй (вясновай сесіі ў Страсбургу 7-11 красавіка ПАРЕ перагледзіць паўнамоцтвы дэлегацыі РФ на істотных падставах (у адпаведнасці з правілам 9 Правілаў працэдуры)», - гаворыцца ў папярэднім парадку дня сесіі Асамблеі.

Акрамя таго, плануецца ў пазачарговым парадку разгледзець пытанне аб пагрозах у функцыянаванні дэмакратычных інстытутаў ва Украіне ў выпадку прыняцця такой пастановы ў час зацвярджэння парадку дня сесіі ПАРЕ. У ПАРЕ таксама паведамляюць, што прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцэнюк не будзе выступаць падчас вясновай сесіі, як гэта прадугледжвалася раней.

Як паведамлялася раней, старшыня ПАРЕ Ан Брасер заяўляла, што далучэнне Крыма адбылося з парушэннем Канстытуцыі Украіны і міжнародных законаў, у тым ліку Будапешцкіх пагадненняў, падпісаных РФ. Венецыянская камісія таксама не прызнала законнасць крымскага рэферэндуму.

«Кіраўніцтву ПАРЕ паступілі прапановы пазбавіць расейскую дэлегацыю права голасу і паўнамоцтваў у асамблеі. Пакуль што цяжка сказаць, якія з гэтых санкцый будуць адобраны», - адзначыла Брасер.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках