2 траўня 2024, Чацвер, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыбытак беларускіх банкаў упаў на 15%

4
Прыбытак беларускіх банкаў упаў на 15%

Беларускія банкі ў студзені-лютым 2014 атрымалі прыбытак у памеры Br901,4 млрд.

Гэта на 14,6% менш у параўнанні з тым жа перыядам 2013 года, гаворыцца ў статыстычнай справаздачы Нацыянальнага банка рэспублікі, размешчанай на сайце рэгулятара.

Згодна са звесткамі НББ, на 1 сакавіка 2014 года актывы камерцыйных банкаў рэспублікі склалі Br404 трлн 532,1 млрд і выраслі з пачатку года на 2,4%, у тым ліку за люты - на 2%. Пры гэтым дзель актываў у замежнай валюце павялічылася з 50% на 1 студзеня да 50,4% на 1 сакавіка. Удзельная вага патрабаванняў да эканомікі (суб'ектам гаспадарання і фізічным асобам) у актывах банкаў склала 72% супраць 71,7% на 1 студзеня 2014 года. Дзель праблемных актываў банкаў у актывах, схільных да крэдытнай рызыкі, у параўнанні з 1 студзеня гэтага года знізілася на 0,12 адсоткавага пункта і на 1 сакавіка склала 4,33%, паведамляе «Інтэрфакс».

На 1 сакавіка 2014 нарматыўны капітал камерцыйных банкаў склаў Br56 трлн 518,1 млрд і вырас з пачатку года на Br2, 9 трлн, або на 5,4%. Дастатковасць нарматыўнага капіталу агулам у банкаўскім сектары на 1 сакавіка склала 15,45% (на 1 студзеня 2014 г. - 15,5%) пры нарматыве не менш за 10%.

Рэнтабельнасць нарматыўнага капіталу на 1 сакавіка склала 13,07% і паменшылася ў параўнанні з 1 студзеня на 0,7 адсоткавага пункта. Праблемныя актывы банкаўскага сектара на 1 сакавіка 2014 склалі Br12 трлн 163,7 млрд і зменшыліся ў параўнанні з 1 студзеня на 0,8%.

У Беларусі паводле звестак на 1 сакавіка налічваўся 31 дзеючы банк, які мае права на ажыццяўленне банкаўскіх аперацый. З гэтага ліку 27 банкаў з'яўляліся банкамі з удзелам замежнага капіталу, пры гэтым у 22 банках дзель удзелу замежных інвестараў у статутным фондзе перавышала 50%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках