2 траўня 2024, Чацвер, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Харкаве пабіліся мітынгоўцы

2
У Харкаве пабіліся мітынгоўцы

У Харкаве ля тэатра імя Шаўчэнкі адбылася бойка паміж прарасейскімі мітынгоўцамі і, верагодна, актывістамі «Правага сектару».

Падчас сутыкнення ў паветра ляцелі петарды, былі чутны таксама некалькі выбухаў.

Дзве групы людзей, падзеленыя кардонам міліцыі, кідалі адзін у аднаго пластыкавыя бутэлькі і палкі.

Сутыкненне адбылося пасля таго, як да ўдзельнікаў прарасейскага маршу, якія знаходзіліся ля помніка Шаўчэнку, падбеглі два чалавекі і крыкнулі, што ўнізе знаходзяцца актывісты «Правага сектару».

Пасля гэтага калона рушыла ў бок тэатра, дзе і адбылося сутыкненне.

Як стала вядома пазней, сепаратысты кідалі ў актывістаў Еўрамайдану выбуховыя пакеты і камяні. З боку завулка ад вуліцы Рымарскай праваахоўнікі падагналі канвойны аўтамабіль, куды з дапамогай супрацоўнікаў спецпадраздзялення «Грыфон» з цяжкасцю завялі прыхільнікаў Еўрамайдану.

Аднак антымайданаўцы заблакавалі канвойны аўтамабіль і пачалі яго разгойдваць. Да месца падзей прыбылі некалькі дзясяткаў міліцыянтаў у поўным рыштунку, у некаторых з іх ёсць помпавая зброя.

Як вядома, у Харкаве ля помніка Шаўчэнку ў Харкаве праходзіла антываеннае веча і рок-канцэрт «Левабярэжны рок-2» у падтрымку цэласнасці Украіны.

Разам з тым, на плошчы Свабоды сабралася некалькі тысяч чалавек, якія стаялі з прарасейскімі сцягамі.

Таксама стаялі людзі са сцягамі КПУ, Расеі і Імперскай Расеі. Гэтыя актывісты сцвярджалі, што яны за далучэнне да Мытнага саюза, за саюз Украіны з Беларуссю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках