3 траўня 2024, Пятніца, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палякі шукаюць нафту ў водах Літвы

5
Палякі шукаюць нафту ў водах Літвы

Адна з самых актыўных польскіх кампаній у пошуку і эксплуатацыі нафты ў Балтыйскім моры група «Лотас» з Гданьска спадзяецца весці пошук нафты ў водах Літвы.

Такое меркаванне выказаў віцэ-старшыня кампаніі Збігнеў Пашкоўскі.

З ягоных слоў, канцэрн ужо вядзе перамовы з урадам Літвы з нагоды магчымасці вядзення пошуку нафты ў літоўскіх водах Балтыйскага мора.

«Пакуль што літоўцы не прызначылі ніякіх тэрмінаў, аднак у нас ёсць надзея, што пасля 2-3 гадоў мы вернемся да гэтай тэмы», - цытуе словы віцэ-старшыні кампаніі польскае агенцтва PAP, якое бярэ ўдзел у арганізаванай агенцтвам дыскусіі «Пастаўкі нафты і газу і бяспека Польшчы».

У Lotos Petrobaltic у Балтыйскім моры ўжо ёсць тры платформы бурэння. Іх найноўшая тэхніка дазваляе весці бурэнне на глыбіні 105 метраў пад вадой.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках