2 траўня 2024, Чацвер, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Днепрапятроўску сепаратысты палілі сцяг ЕЗ

14
У Днепрапятроўску сепаратысты палілі сцяг ЕЗ

У Днепрапятроўску ля будынку Опернага тэатра адбыўся мітынг супраць новай улады.

Амаль 200-300 удзельнікаў мітынгу заклікалі жыхароў горада і вобласці падтрымаць ідэю правядзення мясцовага рэферэндуму.

Людзі, якія сабраліся, трымалі сцягі КПУ, «Расейскага блоку». Са слоў актывістаў, многія з якіх настальгуюць па СССР, Украіне неабходна адмовіцца ад ідэі еўраінтэграцыі і ўспомніць аб «сяброўскіх адносінах» з Расеяй і Беларуссю. Пад апладысменты ўдзельнікаў мітынгу актывісты спалілі сцяг Еўразвяза.

У той жа дзень прыхільнікі Еўрамайдана сабраліся ля былога помніка Леніну, абмяркоўвалі кандыдатаў у прэзідэнты, спявалі гімн. Людзі прыйшлі са сцягамі Украіны і ЕЗ.

Таксама прыхільнікі еўраінтэграцыі намалявалі на цэнтральнай плошчы горада мапу Украіны, дзе кожны рэгіён размалявалі ў сіне-жоўтыя колеры. Днепрапятроўск яны пазначылі, як «Січаслаў».

Са слоў арганізатараў, гэты флэш-моб сведчыць аб адзінстве Украіны.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках