3 траўня 2024, Пятніца, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чуркін страціў розум?

60
Чуркін страціў розум?

Сталы прадстаўнік РФ пры ААН Віталь Чуркін заявіў, што акупацыю Крыму Расеяй прызнала большасць краін свету.

«Гэта новы геапалітычны факт: Крым увайшоў у склад Расеі, і тут, як мне здаецца, неабходнасці ў нейкай асоба энергічнай кампаніі не ўзнікае, паколькі пераважная большасць краін або дэ-юрэ, або дэ-факта прызнаюць уваходжанне Крыму ў склад Расеі», - сказаў Чуркін.

Ён усё ж адзначыў, што некаторыя краіны «бурна супраць гэтага пратэстуюць».

Але агулам, сталы прадстаўнік мяркуе, што поўнае выпраўленне такой сітуацыі зойме некаторы час.

«Мне здаецца, да гэтага агулам трэба ставіцца даволі спакойна, паўтараю, працягваючы планамернае тлумачэнне таго, што адбылося, якое, як мы бачым, дае свае вынікі», - сказаў Чуркін.

Як вядома, Генасамблея ААН большасцю галасоў падтрымала рэзалюцыю адносна тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. За прыняцце дакумента на пасяджэнні Генасамблеі прагаласавала 100 дзяржаў, супраць - 11, устрымалася - 58.

Генасамблея падтрымала суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, заклікала дзяржавы ўстрымацца ад дзеянняў, накіраваных на парушэнне ўкраінскіх межаў, а таксама пацвердзіла нелегітымнасць рэферэндуму ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і горадзе Севастопалі 16 сакавіка 2014.

Паводле звестак галасавання, супраць рэзалюцыі прагаласавалі Арменія, Беларусь, Балівія, Куба, КНДР, Нікарагуа, Расея, Судан, Сірыя, Венесуэла і Зімбабвэ. Сярод краін, якія ўстрымаліся, у асноўным дзяржавы Лацінскай Амерыкі і Афрыкі.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках