3 траўня 2024, Пятніца, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ: выклікаць таксоўку можна будзе прама з цягніка

19
БЧ: выклікаць таксоўку можна будзе прама з цягніка

Беларуская чыгунка плануе ўвесці новую паслугу.

Пасажыры змогуць заказваць таксоўку прама з цягніка, паведаміў першы намеснік начальніка пасажырскай службы БЧ Андрэй Кашко. Папярэдняе анкетаванне паказала - у Беларусі гэтую ідэю ўспрынялі без энтузіязму.

Паводле слоў спецыяліста, кампанія, што зоймецца прадстаўленнем вышэйзгаданых паслуг, ужо вызначана. Гэта перавозчык таксі ў Менску, які валодае вялікім паркам аўтамабіляў. Калі турыст - замежнік, яму знойдуць кіроўцу, які валодае ангельскай мовай.

Як паведамляе БелТА, паслуга ў замове таксоўкі з вагона будзе бясплатнай. Адзінае, што спатрэбіцца пасажыру, - аплаціць праезд згодна з устаноўленым тарыфам.

«Ёсць агульнае ўяўленне, як гэта рэалізаваць, але нам спатрэбіцца яшчэ да 10 дзён для таго, каб тэхналагічна адпрацаваць ланцужок дзеянняў, у тым ліку, вызначыцца, як будзе перадавацца інфармацыя. Зараз мы вырашаем тэхнічныя нюансы», - распавёў Кашко.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках