3 траўня 2024, Пятніца, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсен Авакаў: Да ўсіх правакатараў будзе прыменены жорсткі падыход

29
Арсен Авакаў: Да ўсіх правакатараў будзе прыменены жорсткі падыход

Міністр унутраных спраў Украіны пракаментаваў падзеі на ўсходзе краіны і ацаніў дзеянні Расеі.

На сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» Арсен Авакаў напісаў:

«Калісьці Рональд Рэйган упершыню назваў тады яшчэ СССР імперыяй зла. Я тады быў зусім маладым чалавекам і думаў: «Так, усё разумею, але гэта ўжо занадта, ёсць жа і іншыя людзі».

Дык вось, апошнім часам, калі нягоднікі ўсіх масцяў зляцеліся ў Маскву і пад кіраўніцтвам Пуціна плятуць там брыдоту супраць Украіны, кажу сабе - Мардор, імперыя зла і тармазоў усё менш. Хоць, прыходзіў нядаўна пагаварыць Венедыктаў з «Эхо Москвы» - і вядома - ёсць і іншая Расея, у якой чалавечыя каштоўнасці, у вачах якой януковічы, захарчанкі і жыліны - такія ж нягоднікі, як і ў нашых».

Адносна сённяшніх прарасейскіх мітынгаў на ўсходзе Украіны кіраўнік МУС адзначыў:

«Расейцы разгойдваюць абстаноўку ў краіне. Пуцін і Януковіч замовілі і аплацілі чарговы віток сепаратысцкіх беспарадкаў на ўсходзе краіны - Луганску, Данецку, Харкаве.

Людзей сабралі няшмат, але агрэсіўнасць зашкальвае. У Данецку ў натоўп штурмавікоў будынку завялі шмат дзяцей і жанчын. Правакуюць пераход канфлікту ў кроў і ахвяры.

Адкажу і сепаратыстам, і тым гарачым галовам, хто патрабуе любым коштам спыніць беспарадкі. Сітуацыя будзе вяртацца пад кантроль без крыві. Такая каманда праваахоўнікам - гэта праўда. Але праўда і ў тым, што трываць бязмежжа правакатараў пацыфісцкі ніхто не будзе. Завадатараў і падбухторшчыкаў адказнасць дагоніць.

МУС не будзе страляць у людзей - у купку правакатараў, якім заплацілі - сярод пратэстуючых шмат падманутых, шмат тых, хто прыйшоў за грошы.

ПРЫ ГЭТЫМ - жорсткі падыход БУДЗЕ прыменены да ўсіх, хто непасрэдна вядзе напады на дзяржаўныя будынкі, НА ПРАВААХОЎНІКАЎ, НА ІНШЫХ ГРАМАДЗЯНСКІХ.

**

Простай чалавечай мовай скажу ўсім, хто шчыра перажывае - усё, што трэба і магчыма, робіцца. Спыніце лаянку і істэрыкі. ЯНЫ хочуць гэтага. Я ж вам кажу - вытрымаем - усё будзе прыведзена ў парадак. Падтрымлівайце, стабілізуйце - не разгойдвайце човен яшчэ больш. Гэта апошнія канвульсіі банды.

Усе сілавікі з раніцы на працоўных месцах. Працуем без панікі і істэрык, зыходзячы з рэалій і магчымасцяў сённяшняга дня. Сітуацыю стабілізуем. Прымем накат праплочаных маргіналаў і НЯЎХІЛЬНА АДЦІСНЕМ.

Упэўнены, іншага не будзе. Чаму? Бо ні Данецк, ні Харкаў, ні Луганск не хочуць быць буфернай прыфрантавой зонай. Усход хоча працы і стабільнасці! І на гэтую стабільнасць будзем працаваць - адсякаючы маргінэз».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках