3 траўня 2024, Пятніца, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У адказ на санкцыі Захаду Расея гатовая забіваць сваіх грамадзян

32
У адказ на санкцыі Захаду Расея гатовая забіваць сваіх грамадзян

Расея можа вярнуцца да выканання смяротнага пакарання.

Калі Расею на бліжэйшай сесіі ПАРЕ выключаць з гэтай арганізацыі, яна можа адмяніць мараторый на смяротнае пакаранне.

Пра гэта «Эхо Москвы» заявіў член камітэта ў міжнародных справах Савета Федэрацыі Расеі Ігар Марозаў.

Сесія Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы адкрыецца ў панядзелак, 7 красавіка. У парадак работы сесіі ўжо ўключаны два праекты рэзалюцый адносна паўнамоцтваў Расеі ў ПАРЕ ў сувязі з падзеямі ва Украіне.

Першы праект унёс брытанскі парламентарый Роберт Уолтар, які прапанаваў «безумоўна асудзіць парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны» і ў сувязі з гэтым пазбавіць расейскую дэлегацыю яе паўнамоцтваў.

Пад праектам ужо паставілі подпісы больш за 50 дэпутатаў, што згодна з рэгламентам ПАРЕ робіць галасаванне паводле яго абавязковым. Другі праект на тую ж тэму прапанаваў прадстаўнік Даніі Оструп Енса. Гэты праект прадугледжвае «прыпыненне права голасу для расейскай дэлегацыі».

«Эхо Москвы» адзначае, што падобная мера ўжо выкарыстоўвалася ў дачыненні да Расеі ў 2000 годзе ў сувязі з другой чачэнскай вайной, а ў 2009 годзе, пасля вайны Расеі з Грузіяй, такая прапанова не знайшла падтрымкі.

Перспектыва выключэння з ПАРЕ ўжо абмяркоўваецца ўладнымі структурамі Расеі. У Дзярждуме ідэю пазбаўлення Расеі паўнамоцтваў у ПАРЕ назвалі «дэструктыўным крокам». Дэпутат ад партыі «Адзіная Расея» Аляксей Пушкоў ужо прапанаваў калегам апярэдзіць ПАРЕ і самім скласці паўнамоцтвы ў гэтай арганізацыі, каб «нашым праціўнікам не было за што галасаваць».

1 красавіка спынення сяброўства ў ПАРЕ не выключыла спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка.

Пакуль Беларусь з'яўляецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ўжываецца пакаранне смерцю. Расея не выключыла гэта пакаранне з Крымінальнага кодэксу, але абвясціла мараторый на яго выкананне. Адмена смяротнага пакарання з'яўляецца адной з умоў для прыняцця краіны ў Раду Еўропы.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках