3 траўня 2024, Пятніца, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cепаратысты выйшлі падтрымаць Расею пад сцягам Францыі (Відэа)

33

Пад крыкі «Расея! Расея!» і «Ура!» удзельнікі мітынгу ў Алчэўску паднялі сцяг Францыі, замест сцяга Расеі.

У інтэрнэце з'явілася відэа, на якім сепаратысты замест сцяга Расеі памылкова паднялі сцяг Францыі, паведамляе Цензор.НЕТ.

Блізу 150-ці чалавек сабраліся на так званы мітынг «Расейская вясна» на плошчы Савецкай у Алчэўску, які нібыта невядома кім абвешчаны ў сацыяльных сетках. Хоць ніводная з партый не давала заявак на правядзенне мітынгу, зыходзячы з заклікаў да нацыяналізацыі і сацыяльнай роўнасці, якія гучалі ля мікрафона, на плошчы сабраліся прыхільнікі левых ідэй і партый, якія традыцыйна ўспрымаюцца як расейская «пятая калона».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках