4 траўня 2024, Субота, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне ўведзены ліміт на знаходжанне грамадзян РФ

13
Ва Украіне ўведзены ліміт на знаходжанне грамадзян РФ

Цяпер расейцы могуць знаходзіцца ва Украіне не больш за 90 дзён на працягу 180 дзён з даты першага ўезду.

Дзяржпамежслужба паведамляе, што ўжо з сённяшняга дня пачне праверку выканання расейцамі патрабаванняў па тэрмінах знаходжання.

"Цяпер грамадзяне Расейскай Федэрацыі, якія на законнай падставе прыбылі ва Украіну, могуць часова знаходзіцца на яе тэрыторыі не больш за 90 дзён на працягу 180 дзён з даты першага ўезду, калі іншы тэрмін не вызначаны міжнароднымі дамовамі Украіны", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ведамства.

У Дзяржпамежслужбе нагадалі, што адпаведнае распараджэнне паступіла ад Кабміна і было прынята ў адказ на аналагічныя абмежаванні, якія ўвёў расейскі бок 1 студзеня 2014 года. Грамадзянам РФ, якія парушылі тэрміны знаходжання ва Украіне, будуць адмаўляць ва ўездзе на тэрыторыю Украіны. Калі факт парушэння ўстановяць пры выездзе - іх яшчэ могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

Як удакладняюць у ведамстве, дадзеная пастанова не ўжываецца ў дачыненні да грамадзян Расеі з памежных рэгіёнаў (якія перасякаюць расейска-украінскую мяжу ў рамках міжурадавага пагаднення ад 11 кастрычніка 2011 года).

Нагадаем, да сённяшняга дня грамадзяне Расеі, якія прыязджалі ва Украіну, маглі заставацца на яе тэрыторыі да трохмесяцаў , але па заканчэнні гэтага тэрміну кожны раз павінны былі пакідаць краіну, але затым адразу ж мелі права вярнуцца назад.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках