АМАП разнімаў фанатаў «Дынама-Брэст» і «Гомеля»
20- 7.04.2014, 8:00
- 31,048
Нядзельны матч у Брэсце адзначыўся масавай бойкай фанатаў.
Яна адбылася за некалькі хвілін да пачатку гульні паміж «Дынама-Брэст» і «Гомелем» на падыходах да стадыёна, піша БелаПАН.
Заўзятары гасцей, рухаючыся калонай у напрамку арэны, запалілі дымавую шашку, і тут жа былі атакаваныя фанатамі гаспадароў. Бойку спынілі байцы АМАПа. Удзельнікаў бойкі разнімалі з дапамогай гумовых дубінак. Пра затрыманых і пацярпелых падчас сутыкнення не паведамляецца.
Фота з архіва