4 траўня 2024, Субота, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прарасейскія баевікі захапілі склад зброі ў Луганску

16
Прарасейскія баевікі захапілі склад зброі ў Луганску

Радыкалы, якія ноччу 6 красавіка занялі будынак УСБУ, таксама захапілі зброевы пакой і ўсю зброю, якая знаходзілася там.

Пра гэта паведамляе начальнік ОСО УМВД у Луганскай вобласці Таццяна Пагукай, перадае «Остров».

Паводле яе слоў, на дадзены момант вуліца Савецкая перакрытая штурмавікамі. Уся міліцыя ў Луганску паднятая па трывозе. Са свайго боку, праваахоўнікі перакрылі ўсе ўезды ў абласны цэнтр.

Нагадаем, 6 красавіка на ўсходзе Украіны прайшлі сепаратысцкія правакацыі. У прыватнасці, прарасейскія актывісты захапілі абласныя адміністрацыі ў Данецку і Харкаве. У Луганску штурмам узялі СБУ і захапілі філіял Нацбанка. Таксама быў захоплены будынак СБУ і ў Данецку.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках