4 траўня 2024, Субота, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінкульт Расеі: Мы - не Еўропа

43
Мінкульт Расеі: Мы - не Еўропа

Разрыў адносінаў РФ з Захадам атрымае ідэалагічнае абгрунтаванне.

СМІ са спасылкай на "Інтэрфакс" публікуюць тэкст праекта "Асноў дзяржаўнай культурнай палітыкі", падрыхтаваны міністэрствам культуры краіны. У аснову дакумента пакладзены прынцып "Расея - не Еўропа", піша colta.ru.

Пра распрацоўку "Асноў" распавёў 25 сакавіка ў Крамлі на цэрымоніі ўручэння прэмій маладым дзеячам культуры і прэмій за творы для дзяцей прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, падкрэсліўшы, што "гэта павінен быць дакумент шырокага грамадскага гучання".

"У яго распрацоўцы і абмеркаванні ўдзельнічаюць дзеячы культуры, мастацтва і літаратуры, прадстаўнікі педагагічнай супольнасці, бізнесу, партый, грамадскіх арганізацый", - сказаў Пуцін.

31 сакавіка дарадца прэзідэнта Уладзімір Талстой паведаміў, што працоўная група па распрацоўцы праекта "Асноў дзяржаўнай культурнай палітыкі" будзе прымаць прапановы па дапрацоўцы дакумента яшчэ на працягу двух тыдняў, пасля чаго праект паступіць для грамадскага абмеркавання.

"Расея павінна разглядацца як унікальная і самабытная цывілізацыя, якія не зводзіцца ні да "Захаду", ні да "Усходу". - гаворыцца ў ім. - Кароткай фармулёўкай дадзенай пазіцыі з'яўляецца тэзіс "Расея не Еўропа", які пацвярджаецца ўсёй гісторыяй краіны і народа".

Газета паведамляе, што дакумент падрыхтаваны міністэрствам культуры, падпісаны першым намеснікам міністра культуры Уладзімірам Арыстархавым і накіраваны на разгляд у адміністрацыю прэзідэнта.

"Уяўляецца мэтазгодным уключыць у дакумент тэзіс аб адмове ад прынцыпаў мультыкультуралізму і талерантнасці. - гаворыцца ў дакуменце. - Захаванне адзінага культурнага кода патрабуе адмовы ад дзяржаўнай падтрымкі культурных праектаў, якія навязваюць чужыя грамадству каштоўнасныя нормы".

Аўтары праекта лічаць неабходнай абарону традыцыйных каштоўнасцяў расейскага грамадства: "Ніякія спасылкі на "свабоду творчасці " і "нацыянальную самабытнасць" не могуць апраўдаць паводзіны, якія лічацца непрымальнымі з пункту гледжання традыцыйнай для Расеі сістэмы каштоўнасцяў. Гэта не азначае абмежавання свабоды слова і правоў грамадзян, але патрабуе адмовы ў дзяржаўнай падтрымцы асобам і супольнасцям, якія дэманструюць паводзіны, якія супярэчаць культурным нормам".

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках