4 траўня 2024, Субота, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскіх маракоў сустрэлі авацыямі на канцэрце «Ляпісаў» у Адэсе

1

Гледачы сустрэлі авацыямі ваенных маракоў на канцэрце «Ляпіса Трубяцкога» ў Адэсе.

Па запрашэнні беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкі» маракі з вялікага дэсантнага карабля «Канстанцін Альшанскі», якія засталіся вернымі ўкраінскай прысязе, бясплатна наведалі канцэрт гэтых музыкаў у Адэсе.

Гастралёры распавялі, што былі ўзрушаныя ўстойлівасцю ваенных маракоў, заблакаваных на возеры Данузлаў у Крыме, піша viknaodessa.od.ua.

У прыватнасці, беларусаў уразіў відэазапіс выканання адным з экіпажаў песні «Ляпісаў» «Воины света» за дзень да штурму карабля расейскімі вайскоўцамі. Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Украіны, каля 30 членаў каманды «Канстанціна Альшанскага» былі сустрэтыя авацыямі.

Увесь час канцэрта маракі ў цяльняшках і са сцягам Ваенна-марскіх Сіл Украіны заставаліся ў цэнтры ўвагі гледачоў. У фінале выступлення лідар гурта Сяргей Міхалок запрасіў ваенмораў на сцэну, а пасля канцэрту ўручыў падарункі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках