4 траўня 2024, Субота, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя Луганска прыведзеная ў стан баявой гатоўнасці

1
Міліцыя Луганска прыведзеная ў стан баявой гатоўнасці

Міліцыя Луганска прыведзеная ў стан баявой гатоўнасці, перакрыла ўсе пад'езды ў горад.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўпраўлення Міністэрства ўнутраных спраў у Луганскай вобласці.

"Асабісты склад луганскай міліцыі знаходзіцца ў стане баявой гатоўнасці. Работнікамі ДАІ перакрытыя ўсе пад'езды горада Луганска", - адзначаецца ў паведамленні.

Праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па ўстанаўленні асоб, якія мелі дачыненне да крымінальнага правапарушэння - захопаў будынка СБУ.

Як паведамлялася, удзельнікі прарасейскага мітынгу ўзялі штурмам будынак упраўлення СБУ ў Луганскай вобласці, выбіўшы дзверы, пасля чаго прабраліся на другі паверх і пачалі ламаць вокны.

Гарадская пракуратура адкрыла крымінальную вытворчасць па факце масавых беспарадкаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках