4 траўня 2024, Субота, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія адключыла «РТР» з-за хлусні пра Украіну

6
Латвія адключыла «РТР» з-за хлусні пра Украіну

У Латвіі Нацсавет электронных СМІ забараніў на тры месяцы рэтрансляцыю тэлеканала "Россия РТР" з-за непраўдзівай інфармацыі пра Украіну.

Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС.

Прааналізаваўшы змест "Россия РТР" у перыяд з 2 па 17 сакавіка, савет прыйшоў да высновы, што ў перадачах тэлеканала змяшчаецца інфармацыя, якая парушае шэраг артыкулаў закона аб электронных СМІ.

Акрамя таго, ведамства вырашыла, што "Россия РТР" у некаторых матэрыялах аб сітуацыі ва Украіне распаўсюджвае неаб'ектыўную інфармацыю, якая змяшчае прыкметы ваеннай прапаганды.

Дадзенае рашэнне савета можна аспрэчыць у судзе.

Акрамя таго, на мінулым тыдні гэта ж ведамства пачала адміністрацыйную справу супраць рускамоўнага Первого балтийского канала (ПБК).

Прэтэнзіі, як сцвярджаюць у савеце, таксама звязаныя з тым, што тэлеканал на працягу доўгага часу распаўсюджвае тэндэнцыйную інфармацыю, якая ўводзіць у зман, і варожая ў дачыненні да Латвіі.

Як вядома, раней Украіна забараніла вяшчанне чатырох расейскіх тэлеканалаў, а Літва спыніла рэтрансляцыю двух каналаў з РФ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках