4 траўня 2024, Субота, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прапагандыста Кісялёва не пусцілі ў Нарвегію

50
Прапагандыста Кісялёва не пусцілі ў Нарвегію

Расейскага журналіста, рупара Крамля Дзмітрыя Кісялёва не пусцілі ў Нарвегію, куды ён з сям'ёй ездзіў адпачываць.

Пра гэта паведаміла ў «Фэйсбуку» Тамара Адольфсан, спасылаючыся на шведскую газету Aftonbladet.

Паводле яе слоў, Кісялёў не атрымаў візу на ўезд.

«Як 100-адсоткавы сябра Нарвегіі я не магу зразумець гэтага рашэння. Думаю, што гэта было вельмі неабдумана! Санкцыі Еўрапейскага Звяза і Нарвегіі накіраваныя супраць свабоды слова», - абурыўся Дзмітрый Кісялёў, словы якога прыводзіць выданне.

Нагадаем, 16 сакавіка ў Крыме адбыўся так званы «рэферэндум» па пытанні аб статусе Крыма. Кіраўнік камісіі Вярхоўнага Савета па арганізацыі «рэферэндуму» Міхаіл Малышаў заявіў, што за ўз'яднанне з РФ на «рэферэндуме» ў Крыме прагаласавалі 96,6% жыхароў.

ЗША і Еўразвяз адмовіліся прызнаваць вынікі крымскага «рэферэндуму» і ўвялі санкцыі ў дачыненні да шэрагу расейскіх бізнесменаў і чыноўнікаў, замарозіўшы іх актывы за мяжой і наклаўшы візавыя абмежаванні. Дзмітрый Кісялёў таксама трапіў у «чорны спіс» ЕЗ.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках