4 траўня 2024, Субота, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ не пацвердзіла вяртанне Януковіча

3
СБУ не пацвердзіла вяртанне Януковіча

Служба бяспекі Украіны не пацвярджае знаходжанне Віктара Януковіча ў Данецку.

Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні СБУ ў Данецкай вобласці, перадае РБК-Украина.

"Па лініі СБУ такая інфармацыя не праходзіла", - адзначылі ва ўпраўленні.

Раней у акаўнце ў сеткі "Твітэр", аформленым на самаабвешчанага прэм'ера Крыма Сяргея Аксёнава, з'явілася інфармацыя: "Януковіч у Данецку. Чакаем пацверджання".

Пра вяртанне былога прэзідэнта раней заявілі сепаратысты на мітынгу ў Харкаве.

6 красавіка на ўсходзе Украіны прайшлі правакацыі. У прыватнасці, прарасейскія актывісты захапілі абласныя адміністрацыі ў Данецку і Харкаве. У Луганску штурмам узялі СБУ і захапілі філіял Нацбанка. Таксама быў захоплены будынак СБУ і ў Данецку.

Нагадаем, 21 лютага Януковіч уцёк з Украіны ў Расею.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках