4 траўня 2024, Субота, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клічко заклікае закрыць мяжу з Расеяй

15
Клічко заклікае закрыць мяжу з Расеяй

Лідар партыі УДАР Віталь Клічко заклікае закрыць мяжу з Расеяй для "палітычных турыстаў".

Пра гэта паведамляе ў панядзелак, 7 красавіка, яго прэс-служба.

"Усе кіраўнікі сілавікоў цяпер павінны быць на Усходзе. Сітуацыю трэба неадкладна браць пад кантроль. Мы не павінны дапусціць крымскага сцэнара", - заявіў ён.

Таксама Клічко выказаў абурэнне з нагоды бяздзейнасці міліцыі. "І чаму міліцыя назірае, як захопліваюць адмінбудынкі. Неабходна дзейнічаць хутка і жорстка. А таксама высветліць і прыцягнуць да адказнасці тых "мясцовых аўтарытэтаў", якія ўсяляк спрыяюць сепаратысцкім правакацыям. І закрыць, нарэшце, мяжу з Расеяй для палітычных турыстаў!" - падкрэсліў Клічко.

Раней паведамлялася, што сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Парубій і кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка неадкладна вылятаюць у Луганск для ўрэгулявання сітуацыі з захопам дзяржаўных будынкаў, а першы віцэ-прэм'ер Віталь Ярэма ў Данецк. Кіраўнік МУС Арсэн Авакаў ужо ў Харкаве.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках