4 траўня 2024, Субота, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да будынка адміністрацыі ў Данецку прынеслі кактэйлі Молатава

10

Каля тысячы чалавек працягваюць знаходзіцца каля захопленай Данецкай АГА.

Каля будынка заўважаныя скрыні з кактэйлямі Молатава, паведамляе ў пятніцу, 7 красавіка, інфармагенцтва «Інтэрфакс-Украіна».

Уваход у памяшканне адміністрацыі абнесены дротам, таксама ўзведзеная барыкада з аўтамабільных пакрышак вышынёй у чалавечы рост. Над будынкам лунае расейскі сцяг, каля ўваходу знаходзяцца мітынгоўцы ў масках.

Прарасейскія актывісты пры дапамозе гучнагаварыцеляў просяць прынесці ім дровы, пакрышкі і ежу. Многія з людзей у масках узброеныя бейсбольнымі бітамі і адабранымі пры штурме у праваахоўнікаў гумовымі дубінкамі.

Перад абладміністрацыяй стаяць калонкі, з якіх гучаць гімн Расеі і песні гурта «Любэ». Па словах відавочцаў, на грузавых аўтамабілях, якія напярэдадні былі пакінутыя праваахоўнікамі, стаяць як мінімум дзве скрыні з кактэйлямі Молатава.

Таксама, па інфармацыі інфармагенцтва, уваход у абладміністрацыю зачынены для супрацоўнікаў украінскіх СМІ. Бакавыя ўваходы ў адміністрацыю ахоўваюцца міліцыяй, на прылеглых да абладміністрацыі вуліцах часткова перакрыты рух транспарту.

6 красавіка ў Данецку прарасейскімі актывістамі быў захоплены будынак АГА. Па факце пранікнення мітынгоўцаў у аблдзяржадміністрацыі адкрытая крымінальная вытворчасць. Актывісты зачыталі рэзалюцыю, у якой запатрабавалі неадкладнага склікання пазачарговай сесіі Данецкага аблсавета і прыняцця ёю рашэння аб правядзенні рэферэндуму аб уваходжанні ў склад Расеі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках