4 траўня 2024, Субота, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Кернэс: Ніякіх «рэферэндумаў» у Харкаве не будзе

6
Генадзь Кернэс: Ніякіх «рэферэндумаў» у Харкаве не будзе

Мэр Харкава заявіў, што пытанне аб правядзенні «рэферэндуму» нават не абмяркоўваецца.

Пра гэта Генадзь Кернэс заявіў, знаходзячыся ў будынку абласной адміністрацыі, захопленай узброенымі прарасейскімі баявікамі, перадае УНІАН.

«Калі ёсць у кагосьці сепаратысцкія настроі, я гэтым людзям патлумачыў: Ніякіх рэферэндумаў, таму, што няма закона. Ніякіх іншых пытанняў ніхто з імі абмяркоўваць не будзе», - заявіў ён.

Кернэс таксама адзначыў, што людзі, якія захапілі будынак, патрабавалі падрабязнай справаздачы аб забойствах на Рымарскай двух маладых людзей з 14 на 15 сакавіка. Ён адзначыў, што з імі будуць казаць толькі пра ход расследавання забойстваў на Рымарскай. Пытанні аб рэферэндуме, аб пазачарговай сесіі абмяркоўвацца не будуць.

Гэтую інфармацыю пацвердзіў кіраўнік Харкаўскай аблдзяржадміністрацыі Ігар Балута, які таксама знаходзіцца ў будынку.

Адказваючы на пытанне журналістаў, чаму людзі, якія захапілі будынак, усталявалі на шпілі сцяг РФ, Кернэс заявіў: «Сярод любога натоўпу ёсць людзі, у якіх ёсць, можа быць, свае задачы. Давайце мы не будзем павялічваць напал запалу, давайце зробім усё, каб урэгуляваць тое, што зараз адбываецца».

На плошчы Свабоды ў Харкаве сёння праходзіць два мітынгі: за далучэнне да Расеі і супраць сепаратызму.

6 красавіка на ўсходзе Украіны прайшлі сепаратысцкія правакацыі. У прыватнасці, прарасейскія актывісты захапілі абласныя адміністрацыі ў Данецку і Харкаве. У Луганску штурмам узялі СБУ і захапілі філіял Нацбанка. Таксама быў захоплены будынак СБУ і ў Данецку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках