4 траўня 2024, Субота, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Рэчыцай шукаюць залежы нафты

15
Пад Рэчыцай шукаюць залежы нафты

Дзяржаўнае ВА "Беларуснафта" вывучае перспектывы распрацоўкі нетрадыцыйных скопішчаў вуглевадародаў.

На Рэчыцкім нафтавым радовішчы свідруецца першая гарызантальная свідравіна з наступным правядзеннем у ёй многастадыйнага гідрапарыву пласта. Спецыялісты разлічваюць ацаніць нафтагазаноснасць на абраным участку, піша БелаПАН.

Як паведамляе газета "Нефтяник", тут могуць знаходзіцца запасы так званай сланцавай нафты, якія да цяперашняга моманту з'яўляліся недасягальнымі для беларускіх нафтавікоў.

Нетрадыцыйныя залежы нафты і газу лічацца адным з самых перспектыўных напрамкаў развіцця мінеральна-сыравіннай базы.

У аб'яднанні "Беларуснафта" вядзецца геалагічная ацэнка перспектыў выяўлення залежаў сланцавай нафты і газу, разглядаецца магчымае прыцягненне замежных кампаній для кансультавання і тэхнічнай падтрымкі.

Газета "Нефтяник" піша са спасылкай на начальніка аддзела пошукаў і выведкі залежаў вуглевадародаў БелНДПІнафта Аляксандра Шарунова аб тым, што прамысловая распрацоўка такіх скопішчаў вуглевадародаў праводзіцца з дапамогай спецыяльных, складаных і нятанных тэхналогій інтэнсіфікацыі здабычы. Яны заснаваныя на правядзенні многастадыйнага гідрапарыву пласта. Беларусы толькі пачынаюць асвойваць падобныя методыкі. На кону - перспектыва папаўнення запасаў нафты і газу за кошт нетрадыцыйных рэсурсаў. У Палескім рэгіёне такая гарызантальная свідравіна свідруецца ўпершыню. Калі ўсё пройдзе паспяхова, на Рэчыцкім радовішчы будзе працягнутае засваенне нетрадыцыйных залежаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках