4 траўня 2024, Субота, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адміністрацыйныя будынкі Днепрапятроўска ўзятыя пад ахову

1
Адміністрацыйныя будынкі Днепрапятроўска ўзятыя пад ахову

У Днепрапятроўскай вобласці ўзмоцненая ахова ўсіх адміністрацыйных будынкаў.

Пра гэта паведаміў в. а. намесніка старшыні абласной дзяржаўнай адміністрацыі Барыс Філатаў, перадае Радыё Свабода.

Паводле яго слоў, міліцыя таксама ўзмоцнена патрулюе вуліцы горада. Такія меры мясцовыя ўлады ўвялі пасля сепаратысцкіх правакацый, якія адбыліся ў Харкаве, Данецку і Луганску.

Філатаў таксама паведаміў, што праваахоўнікі адкрылі крымінальныя вытворчасці пасля правядзення прарасейскіх мітынгаў у гэтыя выходныя. "Пасля мітынгаў, якія адбыліся ў рэгіёне на выходных, распачатае дасудовае расследаванне ў крымінальнай вытворчасці па факце заклікаў да звяржэння канстытуцыйнага ладу (па артыкуле 109 Крымінальнага кодэкса), а таксама па факце замаху на захоп адміністрацыйных будынкаў (артыкул 295)", - адзначыў Філатаў.

У аблдзяржадміністрацыі заявілі, што "ў выпадку спробы любых антыўкраінскіх акцый на тэрыторыі вобласці дзеянні ў адказ будуць імгненнымі і максімальна жорсткімі, будзе дадзены максімальны адпор".

Нагадаем, учора ў Данецку, Луганску, Харкаве і Марыўпалі сепаратысты пачалі захопліваць будынкі органаў улады. Сёння ноччу будынак СБУ Луганскай вобласці заблакавалі сепаратысты, невядомыя асобы знаходзяцца ўнутры. Ёсць інфармацыя аб тым, што ў будынку СБУ ў Луганску захопленая зброя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках