4 траўня 2024, Субота, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карл Більт: Хваляванні на ўсходзе Украіны правакуюць «прарасейскія бандыты»

2
Карл Більт: Хваляванні на ўсходзе Украіны правакуюць «прарасейскія бандыты»

Кіраўнік МЗС Швецыі лічыць, што беспарадкі ва Украіне падтрымліваюцца расейскай прапагандысцкай машынай.

«Сітуацыя ў нядзелю паказала, што прарасейскія бандыты спрабуюць справакаваць хваляванні ва Усходняй Украіне», - напісаў Більт на сваёй старонцы ў «Твітэры».

На яго думку, мітынгі на ўсходзе Украіны падтрымліваюцца расейскай «прапагандысцкай машынай».

6 красавіка на ўсходзе Украіны прайшлі сепаратысцкія правакацыі. У прыватнасці, прарасейскія актывісты захапілі абласныя адміністрацыі ў Данецку і Харкаве. У Луганску штурмам узялі СБУ і захапілі філіял Нацбанка. Таксама быў захоплены будынак СБУ і ў Данецку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках