4 траўня 2024, Субота, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецслужбы ў 2013 годзе знайшлі ў Расеі 304 «шпіёна» і «агента»

1
Спецслужбы ў 2013 годзе знайшлі ў Расеі 304 «шпіёна» і «агента»

ФСБ адчыталася аб сваёй працы.

Спецслужба РФ у мінулым годзе вяла актыўныя дзеянні па спыненні шпіёнскай дзейнасці супраць Расеі прадстаўнікамі іншых краін, на рахунку спецслужбы дзесяткі выкрыццяў. Пра гэта паведаміў Уладзімір Пуцін, выступаючы ў панядзелак на закрытай калегіі ФСБ. Ён ключавым напрамкам дзейнасці ФСБ назваў барацьбу з тэрарызмам і экстрэмізмам і пазначыў тэндэнцыі працы па гэтым кірунку.

У сваю чаргу дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў, адзначыўшы, што аператыўная абстаноўка ў свеце абвастраецца, падкрэсліў, што ў 2013 годзе работа ФСБ "была накіраваная на спыненне тэрарыстычных пагроз і выведвальнай актыўнасці замежных спецслужбаў, барацьбу з арганізаванай злачыннасцю, забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі, недатыкальнасць дзяржаўных межаў", перадае ІТАР-ТАСС.

ФСБ дзейнічала ў строгай адпаведнасці з Канстытуцыяй, стратэгіяй нацыянальнай бяспекі, даручэннямі і ўказаннямі прэзідэнта, падкрэсліў ён.

Пуцін на пасяджэнні паведаміў статыстычныя дадзеныя. У 2013 годзе ў Расеі дзякуючы намаганням органаў бяспекі спыненая дзейнасць 46 кадравых супрацоўнікаў спецслужбаў замежных дзяржаў і 258 агентаў, паведаміў ён. Прэзідэнт адзначыў, што "традыцыйна найважнейшым напрамкам работы ФСБ з'яўляецца контрвыведвальная дзейнасць, гэта сапраўды вельмі сур'ёзны баявы ўчастак".

У сваёй прамове кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад ФСБ узмацніць абароненасць "нацыянальных інфармацыйных рэсурсаў, ліній сувязі, баз дадзеных органаў улады і ўпреўлення, якія змяшчаюць дзяржаўную таямніцу". "Як мы ведаем, увесь свет ведае, у сучасным свеце жадаючых падслухаць чужыя сакрэты дастаткова", - сказаў Пуцін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках