4 траўня 2024, Субота, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея прызнала правал турыстычнага сезона ў Крыме

21
Расея прызнала правал турыстычнага сезона ў Крыме

Да пачатку будучага летняга сезона аднавіць турыстычную плынь у Крым наўрад ці ўдасца.

Пра гэта заявілі ў Расейскім саюзе туріндустрыі, паведамляе Эхо Москвы.

На думку прэс-сакратара арганізацыі Ірыны Цюрынай асноўнай прычынай з'яўляецца транспартная праблема. Авіярэйсаў каб перавезці ўсіх турыстаў, у тым ліку тых, хто раней прыязджаў на цягніках, не хопіць - для гэтага неабходна не менш як 600 рэйсаў у тыдзень.

Арганізаваць жа такую колькасць рэйсаў уяўляецца малаверагодным. Па словах Цюрынай, час ужо страчаны, продажы ў тураператараў ідуць дрэнна.

Раней расейскі Мінтранс прапанаваў адмысловую схему дастаўкі курортнікаў у Крым. Тым, хто не зможа паляцець на самалёце, прапануюць дабірацца да месца адпачынку цягніком, затым аўтобусам, паромам і зноў аўтобусам. Плануецца, што пасажыры змогуць купіць адзіны квіток на ўсе віды транспарту.

У Асацыяцыі тураператараў Расеі (АТАР) таксама паведамілі, што расейскія турысты перасталі браніраваць пуцёўкі на Украіну, хоць традыцыйна ў перыяд травеньскіх святаў Украіна была адным з найбольш папулярных кірункаў. Пра гэта піша ІТАР-ТАСС.

Па словах расейскіх тураператараў, звычайна Украіна займала трэцяе месца ў рэйтынгу пераваг на травеньскія святы сярод напрамкаў Расеі і краін СНД: турысты едуць у Кіеў, Львоў, Адэсу.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках