4 траўня 2024, Субота, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы выйдуць на акцыю супраць расейскай ядзернай зброі і АЭС

6
Беларусы выйдуць на акцыю супраць расейскай ядзернай зброі і АЭС

У гэтым годзе «Чарнобыльскі шлях» вырашана правесці пад лозунгам абароны Беларусі ад ядзернай небяспекі з боку Расеі.

Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

«Гэтая пагроза зыходзіць і ад будаўніцтва па расейскаму праекту АЭС, і ад магчымага размяшчэння ядзернай зброі на расейскіх самалётах, якія знаходзяцца ў Беларусі», - растлумачыў палітык.

Па словах Аляксея Янукевіча, такія найвялікшыя трагедыі, як катастрофа на Чарнобыльскай АЭС і знішчэнне беларусаў у Курапатах, не варта разглядаць паасобку. Таму аргкамітэт «Чарнобыльскага шляху» будзе прасіць у Менгарвыканкама дазвол на шэсце ў Курапаты.

Такім чынам, заяўка на правядзенне масавага мерапрыемства, якую аргкамітэт прыняў рашэнне падаць у Менгарвыканкам 9 красавіка, прадугледжвае наступны фармат: збор удзельнікаў 26 красавіка ў 12.00 каля кінатэатра «Кастрычнік», шэсце па вуліцах Багдана Хмяльніцкага, Якуба Коласа, Лагойскім тракце да ўрочышча Курапаты, дзе ў 15.00 павінен пачацца мітынг.

«Чарнобыльскі шлях» праводзіцца беларускай апазіцыяй у фармаце шэсця штогод з 1988 года ў Менску. Мерапрыемства традыцыйна завяршаецца мітынгам прадстаўнікоў дэмакратычных сіл.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках