4 траўня 2024, Субота, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Vinsent: Байкот расейскіх тавараў пад сілу кожнаму

17
Vinsent: Байкот расейскіх тавараў пад сілу кожнаму

У беларусаў ёсць мноства спосабаў супрацьстаяць акупацыі Крамля.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў музыка Vinsent (Зміцер Папко).

«Я лічу, што паўтарэнне падзей ва Усходняй Украіне магчыма і ў Беларусі, таму што мяжы з Расеяй і кантролю на ёй няма. Але пытанне ў тым, што ў нас у краіне падобная сітуацыя назіраецца ўжо амаль 20 гадоў. Гэта значыць фактычна мы не з'яўляемся гаспадарамі на сваёй зямлі", - адзначыў рэпер.

Пры гэтым музыка падкрэсліў, што беларусы могуць і павінны супрацьстаяць расейскай акупацыі.

«Самы галоўны інструмент у гэтай барацьбе - інфармаванне насельніцтва незалежнымі СМІ, таму што, на жаль, наша грамадства зазамбавана расейскай прапагандай. І ў гэтым сэнсе трэба, каб кожны, хто разумее сітуацыю і мае доступ да незалежнай інфармацыі, пачаў тлумачыць сваімі родным і блізкім, што на самой справе адбываецца. Таксама эфектыўным сродкам барацьбы супраць Крамля з'яўляецца байкот расейскіх тавараў. Я, напрыклад, наогул не карыстаюся імі. Кожны можа гэта зрабіць. Але галоўнае - гэта змяненне ў галовах», - сказаў на заканчэнне ён.

Нагадаем, 6 красавіка на ўсходзе Украіны прайшлі сепаратысцкія правакацыі. У прыватнасці, прарасейскія актывісты захапілі абласныя адміністрацыі ў Данецку і Харкаве. У Луганску штурмам узялі СБУ і захапілі філіял Нацбанка. Таксама быў захоплены будынак СБУ і ў Данецку.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках