4 траўня 2024, Субота, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юлія Цімашэнка: Крызіс на Данбасе трэба развязваць мірным шляхам

12
Юлія Цімашэнка: Крызіс на Данбасе трэба развязваць мірным шляхам

Для развязання крызісу ва Усходняй Украіне трэба захаваць закон аб мовах і дазволіць абіраць мясцовую ўладу на месцах.

Пра гэта заявіла былы прэм'ер-міністр Юлія Цімашэнка на прэс-канферэнцыі ў Данецку, піша Лiга.нет.

Паводле ўражанняў Цімашэнкі, у Данецкай вобласці захоўваецца спакойная сітуацыя, выключэннем з'яўляюцца толькі адміністратыўныя будынкі ў цэнтры Данецку, занятыя ўзброенымі сепаратыстамі. «Усе людзі, з якімі я размаўляла ў Данецку, кажуць, што хочуць мірна жыць, і толькі хочуць, каб паважалі Данбас. Ёсць 100-адсоткавая гатоўнасць да таго, што гэтыя ачагі нестабільнасці хутка будуць ліквідаваныя мірным, законным шляхам», - заявіла Цімашэнка.

Паводле яе падлікаў, у будынку ўпраўлення СБУ знаходзяцца 400 чалавек, у будынку Данецкай АДА - амаль 200 чалавек. Сярод захопнікаў будынкаў ёсць агенты замежных спецслужбаў і людзі, якім заплацілі.

Цімашэнка мяркуе, што неабходна правесці адміністрацыйную рэформу і абіраць мясцовую ўладу на месцах, захаваць закон аб рэгіянальных мовах. Гэта задаволіць шэраг патрабаванняў жыхароў Данбаса.

Таксама палітык заявіла, што Украіна не будзе дзейнічаць агрэсіўна ў дачыненні да Расейскай Федэрацыі ў эканамічных пытаннях. «Я думаю, што вы цяпер не зможаце назваць ні аднаго агрэсіўнага кроку, які быў зроблены Украінай у дачыненні да Расеі, нягледзячы на тое, што цяпер робіць Расея супраць нас», - сказала яна.

Са слоў палітыка, Украіна хоча развязаць усе праблемы з Расеяй мірна. «Мы мяркуем, што сёння маральная, мірная і спакойная пазіцыя Украіны з'яўляецца закладам таго, што мы і вернем Крым, і пакажам высокі клас пабудовы сваёй уласнай краіны. І шчасце ўкраінцаў будзе нашай галоўнай зброяй», - падкрэсліла лідар Бацькаўшчына.

Пасля прэс-канферэнцыі ў Данецку Цімашэнка адправілася ў Луганск.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках