4 траўня 2024, Субота, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія вайскоўцы ператвораць верталёты ў беспілотнікі

3
Амерыканскія вайскоўцы ператвораць верталёты ў беспілотнікі

Аўтаномная сістэма дазволіць ператварыць поўнапамерныя верталёты ў беспілотныя лятальныя апараты.

Над яе стварэннем працуюць інжынеры з даследчай лабараторыі ВМФ ЗША. Сістэма патрабуе мінімальнага ўмяшання з боку аператараў, якія будуць адыгрываць ролю назіральнікаў і паказваць мэту. Тэхналогію плануецца выкарыстоўваць для дастаўкі грузаў у гарачыя кропкі, піша onliner.by.

У рамках выпрабаванняў ужо здзяйсняюцца першыя палёты, за кіраванне верталётам адказвае 45-кілаграмовая сістэма і спецыяльнае праграмнае забеспячэнне. Аператар узаемадзейнічае з сістэмай кіравання пры дапамозе планшэта, піша Reuters. Як падкрэсліваюць распрацоўшчыкі тэхналогіі, кіраваць беспілотнымі верталётамі змогуць служачыя, якія не маюць лётных навыкаў і незнаёмыя з нюансамі кіравання лятальнымі апаратамі. «Каб асвоіць кіраванне, спатрэбіцца некалькі хвілін трэніроўкі», - заявілі інжынеры.

Прадстаўнікі вайсковага ведамства ЗША растлумачылі, што мэтай стварэння падобнай сістэмы з'яўляецца жаданне зберагчы жыцці жаўнераў, якім не прыйдзецца рызыкаваць жыццём дзеля дастаўкі грузаў. Пры неабходнасці сістэму можна адаптаваць для кіравання такімі лятальнымі апаратамі, як V-22 Osprey. Адзначаецца, што існуючыя аналагі патрабуюць дэталёвага планавання палёту і непрыстасаваныя да непрадбачаных зменаў становішча. Новая распрацоўка пазбаўленая гэтых мінусаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках