4 траўня 2024, Субота, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Лідай адкрыюць музей вікінгаў

5
Пад Лідай адкрыюць музей вікінгаў

Музей вікінгаў пад адкрытым небам ствараюць маладыя энтузіясты на беразе Нёмана паблізу вёскі Бярозаўка.

Як паведаміў БелТА адзін з арганізатараў стварэння музея Павел Дарафей, перыяд, які іх цікавіць, - 9-12 стагоддзе, або так званая эпоха вікінгаў. На дзялянцы блізу ад вады яны аднаўляюць побыт плямёнаў балтыйскага этнасу, які пражываў у беларускім Панямонні ў гэты час.

Інфармацыю аб жыцці мясцовых нашчадкаў скандынаўскіх вікінгаў ўдзельнікі грамады збіраюць па драбніцах, шукаючы звесткі ў навуковых працах.

На дзялянцы ў 15 сотак ўжо пабудаваныя сядзіба, альтанка і абаронная вежа ў сярэднявечным стылі. Пабудовы будуюцца з захаваннем усіх правіл сярэднявечнага дойлідства і выкарыстаннем старадаўніх інструментаў. Бліжэйшым часам у планах - будаўніцтва баявой ладдзі даўжынёй у 14 м, на якой лідскія энтузіясты плануюць адправіцца ў водны паход.

У перспектыве плошчу музея пад адкрытым небам плануецца пашырыць. Тут будуць прэзентаваныя будынкі абароннай архітэктуры таго часу, розныя інструменты, бытавая рэчы.

Як адзначаюць арганізатары, яны хочуць сваімі рукамі стварыць вялікую калекцыю судоў (розных відаў лодак і інш), а таксама адрадзіць у гарадзішчы рамёствы варагаў. Пры гэтым прынцыповая ідэя для музея - "жывое" ўяўленне экспанатаў, г.з. у дзеянні.

Мяркуецца, што першых наведвальнікаў музей прыме ўжо праз месяц.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках