4 траўня 2024, Субота, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр Маскевіч: Кошт адукацыі ў Беларусі штогод памяншаецца

36
Міністр Маскевіч: Кошт адукацыі ў Беларусі штогод памяншаецца

Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч сустрэўся з журналістамі.

Афіцыйнай падставай стала адкрыццё Міжнароднага адукацыйнага форуму ў Беларусі. Onliner.by абмеркаваў з міністрам, калі ж у нашай краіне нарэшце ўвядуць электроннае залічэнне ў ВНУ.

На прэс-канферэнцыі Сяргей Маскевіч не раз падкрэсліваў, што менавіта брытанская сістэма адукацыі - гэта найлепшы прыклад для Беларусі. Пры гэтым не забываў пахваліць і айчынныя ВНУ. «Наша адукацыя - вельмі высокага ўзроўню. Але досвед Еўропы неперасяжны ў сфэры вузкапрофільнай адукацыі», - заявіў міністр.

«Пытанне міжнародных рэйтынгаў - важнае. ВНУ прыкладае намаганні і апынаецца ў рэйтынгу. Але не забывайце аб тым, што шмат якіх арганізацый няма ў рэйтынгах прынцыпова. З розных прычынах. Прычым прычыны гэтыя абсалютна адэкватныя. Гэта не значыць, што гэта дрэнна», - запэўніў першы прарэктар бізнэс-школы «Магна Карта Оксфард» Вадзім Цітоў, мабыць, маючы на ўвазе поўную адсутнасць беларускіх ВНУ у аўтарытэтных міжнародных рэйтынгах.

На пытанне аб тым, калі ж нарэшце ў беларускіх універсітэтах з'явіцца электроннае залічэнне, міністр адказаў, што «яно ўжо даўно ва ўсіх ВНУ зрэалізаванае». Але чаму тады БДУІР штогод змагаецца за тое, каб і іншыя ўніверсітэты ўвялі аўтаматызаваную сістэму?

«У нас ва ўсіх ВНУ ёсць электроннае залічэнне. Пры гэтым кожная ВНУ сам прымае пастанову, як залічаць: на асобную спецыяльнасць і толькі, на групу спецыяльнасцяў, на факультэт, у цэлым ва ўніверсітэт. Так, БДУІР гэта робіць. Але гэта справа ўніверсітэта, як яму выгадней. Калі вы маеце на ўвазе цэнтралізаванае рэспубліканскае электроннае залічэнне, пры якім абітурыенту можна будзе паступаць адразу ў некалькі ВНУ, то, я думаю, бліжэйшым часам, магчыма, ў наступным годзе, мы паспрабуем яго ўвесці», - адказаў Сяргей Маскевіч.

Цікавым стала абмеркаванне пытання аб дарагоўлі вышэйшай адукацыі ў нашай краіне. Сяргей Маскевіч запэўніў, што дзяржава вельмі моцна падтрымлівае студэнтаў і кошты год ад года падаюць.

«Дарагая наша адукацыя ці не? Тут трэба адштурхоўвацца ад сярэдняга заробку. Калі 15 гадоў таму, як я яшчэ працаваў рэктарам Гарадзенскага ўніверсітэта, кошт навучання для студэнта быў роўны як мінімум тром сярэднім месячным заробкам, то цяпер ён значна меншы. Ва ўсім свеце кошт адукацыі да сярэдняга заробку расце, а ў нас дзяржава пайшла на падтрымку студэнтаў-платнікаў. Дзяржава значна падтрымлівае іх з бюджэту», - заявіў міністр.

«Пытанне кошту я ўвогуле б не ставіў як пытанне. Бо гэта інвестыцыя ва ўласную будучыню, - выказаўся Вадзім Цітоў. - Я б паставіў перад вамі іншае пытанне. Уявіце сітуацыю: малады чалавек падае заяўку на стыпендыю [у замежную ВНУ]. Маўляў, я такі бедны, такі няшчасны, дайце мне стыпендыю. А ўнізе подпіс: «Адпраўлена з iPhone 5». Гэта значыць, гэты чалавек аддаў перавагу куплі iPhone 5 замест двух модуляў адукацыі. У такім выпадку навошта яму наогул адукацыя? Так што не варта разважаць аб кошце. Грошы, укладзеныя ў адукацыю, вяртаюцца з лішкам і досыць хутка».

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках