3 траўня 2024, Пятніца, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінюст Украіны: Расейцы ўтрымліваюць закладнікаў у Крыме

2
Мінюст Украіны: Расейцы ўтрымліваюць закладнікаў у Крыме

Расейцы ўтрымліваюць асуджаных у месцах пазбаўлення волі ў Крыме ў якасці закладнікаў.

Пра гэта заявіў у каментары УНН міністр юстыцыі Украіны Павел Пятрэнка.

"Грамадзяне, якія там цяпер адбываюць пакаранне, асуджаліся па ўкраінскім заканадаўстве і ўкраінскімі судамі. Зараз расейцы фактычна ўтрымліваюць іх у якасці закладнікаў. І няма пакуль у іх жадання нейкім чынам гэтае пытанне вырашаць", - сказаў міністр.

Пятрэнка паведаміў, што па гэтым пытанні Украіна звярнулася да Еўрапейскага камісара па абароне правоў чалавека. Акрамя таго, па словах міністра, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб умовах памілавання, дзе засведчыў, што ён распаўсюджваецца ў тым ліку і на Крым.

"Ён будзе вырашаць, каго з асуджаных ён будзе мілаваць або змяняць умовы іх утрымання. У чым там велізарная праблема, што па частцы гэтых зняволеных, напрыклад, скончыўся тэрмін, калі ў іх узнікае права на ўмоўнае датэрміновае вызваленне. Яны гэтым правам не могуць скарыстацца, таму што новая псеўдаўлада не дае магчымасць гэта зрабіць", - сказаў чыноўнік.

"Таму мы будзем рабіць усё, каб нейкім чынам комплексна вырашыць з Расеяй, не толькі ў пытанні пенітэнцыярнай службы, але і па пытанні маёмасці і актываў, якія там засталіся. Пакуль у Расеі няма жадання і разумення вырашыць гэты канкрэтны пералік пытанняў", - адзначыў ён.

Раней СМІ паведамлялі, што частку зняволеных з турмаў у Крыме збіраюцца перавесці ў Кіеў, але іх таксама могуць "прымусіць прыняць грамадзянства РФ і адправіць адбываць тэрмін куды-небудзь у Сібір".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках