3 траўня 2024, Пятніца, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НЗ сусветнага маштабу: у Крыме захоплены ядзерны аб'ект

13
НЗ сусветнага маштабу: у Крыме захоплены ядзерны аб'ект

У Крыме захоплены Нацыянальны ўніверсітэт ядзернай энергіі і прамысловасці, які валодае ядзерным рэактарам.

Пра гэта заяўляе ч.в.а. намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Андрэй Сенчанка, паведамляе Сегодня.

"У Крыме ёсць ядзерны аб'ект - гэта інстытут падрыхтоўкі спецыялістаў для атамнай галіны краіны і атамных электрастанцый, і там ёсць дзеючы ядзерны аб'ект, які лічыцца за Украінай і ахоўваўся спецпадраздзяленнем Унутраных войскаў. Сілавым чынам гэты аб'ект захоплены, і гэта - НЗ сусветнага маштабу", - сказаў ён у эфіры праграмы "Свобода слова" на канале ICTV у панядзелак вечарам.

Сенчанка дадаў, што ўладам Украіны прыйдзецца прыцягваць інспектараў МАГАТЭ і ставіць пытанне, каб гэты аб'ект пад эгідай МАГАТЭ быў узяты пад ахову, паколькі за яго адказвае Украіна, але не можа гэта рабіць (эфектыўна) на акупаванай тэрыторыі.

Як вядома, у Крыме размешчаны Севастопальскі нацыянальны ўніверсітэт ядзернай энергіі і прамысловасці (СНУЯЭіП). Універсітэт рыхтуе спецыялістаў для атамнай энергетыкі і прамысловасці, сістэм энергазабеспячэння, спецыялістаў па ахове навакольнага асяроддзя, энергазберагальных і камп'ютэрных тэхналогіях.

У склад СНУЯЭіП уваходзяць 5 вучэбна-навуковых інстытутаў і шэраг навукова-даследчых лабараторый, сярод якіх ёсць вучэбна-навуковы ядзерны цэнтр "ІЯЦ-200". У склад навукова-даследчай базы СНУЯЭіП, сярод іншага, уваходзіць даследчы рэактар ІР-100.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках