3 траўня 2024, Пятніца, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Губернатар Харкаўшчыны: Антытэрарыстычная аперацыя працягваецца

3
Губернатар Харкаўшчыны: Антытэрарыстычная аперацыя працягваецца

Старшыня Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Ігар Балута заявіў пра працяг антытэрарыстычнай аперацыі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Харкаўскай АГА.

Па стане на 07:41 8 красавіка, па словах Ігара Балуты, будынак абласной адміністрацыі вызвалены ад прарасейскіх актывістаў. "У выніку зладжаных дзеянняў спецпадраздзялення "Ягуар" у рамках антытэрарыстычнай аперацыі, якая была праведзеная ноччу, будынак Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі поўнасцю вызвалены. Арыштаваныя больш за 70 удзельнікаў беспарадкаў", - паведамляе прэс-служба.

"На дадзены момант будынак абласной адміністрацыі ўзяты пад ахову праваахоўнікамі і байцамі ўзброеных сіл Украіны і цалкам гатовы да працы супрацоўнікаў ХАГА", - падкрэсліў Балута.

Нагадаем, што раней сепаратысты падпалілі Харкаўскую АГА і закідалі яе "кактэйлямі Молатава", пасля чаго паспрабавалі паўторна захапіць адмінбудынак. Каля 6 раніцы сёння паведамлялася, што ў фае АГА знаходзяцца каля дзесяці ўдзельнікаў прарасейскага мітынгу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках