3 траўня 2024, Пятніца, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Майдане адкрыюць намёт-гасцініцу для расейскіх турыстаў

9
На Майдане адкрыюць намёт-гасцініцу для расейскіх турыстаў

На Майдане Незалежнасці у Кіеве адзін з актывістаў Самаабароны плануе адкрыць намёт-гасцініцу для турыстаў.

Пра гэта паведамляюць "Вести".

Самаабаронавец Руслан Кірыленка кажа, што намёт-гасцініца нічым не будзе адрознівацца ад іншых намётаў. Экстрэмалы, якія хочуць зразумець, як жылі рэвалюцыянеры сярод барыкад, могуць правесці тут уікэнд ці адпачынак.

"Гэта будзе свайго роду экстрым-тур для тых, хто прывык да камфорту. Ніякіх асаблівых празмернасцяў, харчаванне такое ж, як у актывістаў, - звычайная каша, бутэрброды, чай. "Гатэль" будзе бясплатным", - распавядае Кірыленка.

"Але ёсць умова: турысты павінны будуць весці блогі. Кожны дзень пісаць невялікія справаздачы - пра здарэнні, атмасферу, людзей на Майдане - і размяшчаць на сваіх старонках ў сетцы. А перад паездкай трэба напісаць невялікае эсэ пра тое, як чалавек уяўляе сабе Майдан і рэвалюцыю ва Украіне. Пасля вяртання дадому ён павінен будзе напісаць яшчэ адно эсэ пра тое, як змянілася стаўленне да ўсяго гэтага", - падкрэсліў самаабаронавец.

Гатэль запрацуе праз пару тыдняў. У тур на Майдан можа адправіцца любы чалавек, але ў першую чаргу ён разлічаны на расейцаў, у якіх раней было модна ездзіць у Кіеў на травеньскія святы.

"Маю ідэю многія падтрымліваюць", - кажа Кірыленка, які, дарэчы, расеец, родам з Санкт-Пецярбурга.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках