3 траўня 2024, Пятніца, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратыстаў ва Украіне фінансуюць Януковіч і яго атачэнне

3
Сепаратыстаў ва Украіне фінансуюць Януковіч і яго атачэнне

Арыштаваныя дзесяткі рахункаў падазраваных у арганізацыі сепаратысцкіх акцый.

Выконваючы абавязкі кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Сяргей Пашынскі заяўляе пра дачыненне Віктара Януковіча да фінансавання сепаратысцкіх акцый у паўднёва-усходніх абласцях краіны. Пра гэта ён заявіў на брыфінгу, перадае РБК-Украина.

"На сённяшні дзень у нас ёсць дакладная інфармацыя, і больш за тое, заблакаваныя рахункі, затрыманыя сродкі, што гэта фінансуе Януковіч і яго атачэнне з Масквы праз агентаў, праз свае даччыныя структуры", - заявіў Пашынскі.

Паводле яго слоў, ужо арыштаваныя дзесяткі рахункаў падазраваных у арганізацыі сепаратысцкіх акцый.

"Што да спадара Яфрэмава і Ахметава, у нас няма зараз прамых доказаў таго, што яны маюць дачыненне да фінансавання", - дадаў Пашынскі.

Нагадаем, пачынаючы з нядзелі, у трох усходніх рэгіёнах Украіны - Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях - працягваюцца правакацыі, арганізатарамі якіх выступілі «турысты», якія прыехалі з Расеі, мясцовыя крымінальныя элементы і прыхільнікі Віктара Януковіча, які ўцёк з краіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках