3 траўня 2024, Пятніца, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПАРЕ: Расея хлусіць пра прычыны акупацыі Крыма

4
ПАРЕ: Расея хлусіць пра прычыны акупацыі Крыма

Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы мае намер асудзіць далучэнне Крыма да Расейскай Федэрацыі.

Абмеркаванне пытання намечана на 9 красавіка, паведамляе ІТАР-ТАСС.

"ПАРЕ рашуча асуджае расейскую ваенную агрэсію і анэксію Крыма, якая рушыла за ёй, што з'яўляецца відавочным парушэннем нормаў міжнароднага права, у тым ліку палажэнняў Статута ААН, Хельсінкскага акта АБСЕ і Статута і асноўных прынцыпаў Рады Еўропы", - гаворыцца ў дакладзе "Апошнія падзеі ва Украіне: пагрозы функцыянаванню дэмакратычных інстытутаў".

На думку ПАРЕ, ні адзін з аргументаў, якія выкарыстоўвае Расея для апраўдання сваіх дзеянняў, не адпавядае рэчаіснасці "Ультраправыя сілы не захоплівалі цэнтральную ўладу ў Кіеве, і не было ніякай непасрэднай пагрозы для правоў этнічнай рускамоўнай меншасці ў краіне, у тым ліку, і нават асабліва, у Крыме", - сцвярджаюць у Страсбургу.

У рэзалюцыі падкрэсліваецца, што пытанне аб аддзяленні або далучэнні да РФ не было ўключана ў палітычны парадак дня Крыма і не меў шырокай падтрымкі да расейскага ваеннага ўмяшання. У сувязі з гэтым Асамблея лічыць, што імкненне да аддзялення і далучэння да РФ было ініцыявана і справакавана расейскімі ўладамі пад прыкрыццём ваеннага ўмяшання. "Такім чынам, вынікі рэферэндуму і незаконная анэксія тэрыторыі з боку РФ не маюць юрыдычнай сілы і не прызнаюцца Радай Еўропы. Асамблея зноў заяўляе пра сваю рашучую падтрымку незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны", - гаворыцца ў дакуменце.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках