3 траўня 2024, Пятніца, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шахцёры Данбаса далі адпор сепаратыстам

6
Шахцёры Данбаса далі адпор сепаратыстам

Сепаратысты ўжо спрабавалі схіліць шахцёраў да забастовак.

Шахцёры Данецкай вобласці не падтрымалі сепаратыстаў, заявіў лідар Незалежнага прафсаюза гарнякоў Данбаса Мікалай Валынко.

Пра гэта ён сказаў у эфіры перадачы «Вопрос власти» тэлеканала «Донбасс», паведамляюць «Новости Донбасса».

Паводле яго слоў, прадстаўнікі сепаратыстаў ужо спрабавалі схіліць шахцёраў да забастовак, але не знайшлі падтрымкі.

Валынко кажа, што сепаратысты атрымалі такі адказ: «Палезеце на шахту - і мы вас будзем біць. Людзі хочуць працаваць і атрымліваць зарплату».

Прафсаюзны лідар дадаў, што людзей спрабуюць падштурхнуць на пратэст, распаўсюджваючы загадзя ілжывую інфармацыю.

«Псіхоз, замбаванне. Кажуць, што будуць пенсіі вялікія. Адкуль? Яны цяпер з Крымам не могуць разабрацца, а прыйдзе Данбас яшчэ», - заявіў Валынко.

Таксама часта сепаратысты спекулююць на тэме «хто каго корміць ва Украіне».

«Гэта савецкі міф. Каго мы кормім, калі ўся прамысловасць ляжыць?» - кажа кіраўнік прафсаюза.

Валынко лічыць, што ў рэгіёне мясцовыя ўлады і праваахоўнікі «падыгрываюць» сепаратыстам.

«Мясцовыя ўлады і сілавыя структуры. Як гэта так, заняць СБУ? Уяўляеце ў савецкі час занялі КДБ? Як у краму схадзіць?»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках