3 траўня 2024, Пятніца, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адэса рыхтуецца да высадкі расейскага дэсанту

3

Супрацоўнікі Дзяржпамежслужбы Украіны ўладкоўваюць абарончыя збудаванні на ўзбярэжжы.

У прыватнасці, як паведаміў інфармагенцтву «Траса Е-95» адзін з відавочцаў, яны, мяркуючы па ўсім, капаюць акопы. У прэс-службе Паўднёвага рэгіянальнага ўпраўлення Дзяржпамежслужбы пацвердзілі, што, сапраўды, цяпер праводзіцца шэраг мерапрыемстваў па ўзмацненні абараназдольнасці на мяжы, у тым ліку, на ўзбярэжжы.

«Усе мерапрыемствы праходзяць у рамках плана дзеянняў узмоцненага варыянту нясення службы з улікам сітуацыі ў краіне», - паведамілі ў прэс-службе.

Пры гэтым якіх-небудзь іншых падрабязнасцяў у прэс-службе паведаміць не змаглі.

Фота: trassae95.com

Раней суполка «Інфармацыйны супраціў» у чарговы раз папярэдзіла аб тым, што расейскія войскі могуць рыхтаваць высадку дэсанта ў Адэскай і Херсонскай абласцях.

«Напярэдадні вечарам у Севастопальскай бухце былі ідэнтыфікаваныя гатовыя да загрузкі восем расейскіх караблёў (галоўным чынам - дэсантных). Асабісты склад і ўзбраенне пакуль не загружаюцца. Але мы б больш уважліва паставіліся да магчымай высадкі расейскага дэсанта з мора ў Херсонскай і Адэскай абласцях», - адзначаецца ў паведамленні.

Пры гэтым суполка дадае, што такі варыянт развіцця падзей «даволі малаверагодны».

Фота: trassae95.com
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках