3 траўня 2024, Пятніца, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Данецкая рэспубліка» ўжо хоча не ў склад Расеі, а ў Мытны саюз

7
«Данецкая рэспубліка» ўжо хоча не ў склад Расеі, а ў Мытны саюз

Група сепаратыстаў, якія захапілі будынак абладміністрацыі ў Данецку, абвясціла сябе «легітымнай уладай».

Адпаведную заяву яны зачыталі на сваім «пасяджэнні», піша «Украинская правда».

Сепаратысты заявілі, што яны не прызнаюць украінскі ўрад, лічаць сябе легітымнай уладай і адпраўляюць у адстаўку ўсіх прызначаных з Кіева сілавікоў і губернатара Сяргея Таруту. Таксама яны пацвердзілі прызначэнне на 11 траўня «рэферэндуму аб самавызначэнні Данбаса».

Акрамя таго, сепаратысты патрабуюць выдачы свайго лідара Паўла Губарава і іншых ўжо затрыманых завадатараў беспарадкаў і вываду ўкраінскіх войскаў і ваенізаваных фармаванняў з тэрыторыі вобласці.

Правакатары, якія захапілі будынак абласной адміністрацыі абвясцілі, што пачынаюць працэс пошуку механізмаў супрацоўніцтва з Мытным саюзам і іншымі сепаратысцкімі групамі (у Харкаве і Луганску).

Як вядома, у нядзелю група ўзброеных сепаратыстаў захапілі ў Данецку будынак АГА і СБУ.

Службу бяспекі ўжо вярнулі пад свой кантроль сілавікі, будынак АГАпакуль знаходзіцца пад кантролем некалькіх сотняў сепаратыстаў.

Нагадаем, 6 красавіка ў Луганску, Харкаве і Данецку агрэсіўныя малойчыкі з прарасейскімі лозунгамі здзейснілі спробы захапіць органы дзяржаўнай улады.

У прыватнасці, 6-7 красавіка ў Харкаве сепаратысты захапілі АГА, разграмілі тэлекампанію АТН, жорстка збівалі ўдзельнікаў мітынгу за адзінства Украіны. Паколькі мясцовая міліцыя практычна не перашкаджала гэтым бясчынствам, 7 красавіка ў Данецкую, Луганскую і Харкаўскую вобласці прыбылі спецпадраздзяленні міліцыі з іншых рэгіёнаў Украіны. Сёння ноччу спецпадраздзяленне "Ягуар" без стрэлаў і ахвяраў вызваліла Харкаўскую абласную дзяржаўную адміністрацыю ад сепаратыстаў. Затрыманыя 70 парушальнікаў, якія адпраўленыя ў кіеўскія і палтаўскія СІЗА.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках