3 траўня 2024, Пятніца, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Турысты Пуціна» разбілі аўтобус сілавікоў у Харкаве

8

Сёння днём да абласной дзяржаўнай адміністрацыі Харкава спрабавалі пад'ехаць чатыры аўтобусы з праваахоўнікамі.

Прарасейскія актывісты перашкодзілі міліцыянтам і разграмілі адзін з аўтобусаў.

Аўтобусы суправаджала міліцыя, але і ёй не ўдалося супакоіць людзей. У міліцыю ляцелі камяні і палкі. Тры аўтобусы ад'ехалі, так і не прарваўшыся ў двор адмінбудынку, але адзін аўтобус моцна разбіты. У ім разбілі вокны, а міліцыя была вымушаная паставіць замест іх шчыты. За аўтобусам гналіся. Яму ўдалося выехаць на вуліцу Чэрнішэўскую, а потым на Пушкінскую і схавацца ад актывістаў, інфармуе еizvestia.com.

Зараз прарасейскія актывісты вярнуліся на плошчу Свабоды. Там жа знаходзяцца еўрамайданаўцы. Абстаноўка даволі напружаная.

Нагадаем, пачынаючы з нядзелі, у трох усходніх рэгіёнах Украіны - Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях - працягваюцца правакацыі, арганізатарамі якіх выступілі «турысты», якія прыехалі з Расеі, мясцовыя крымінальныя элементы і прыхільнікі Віктара Януковіча, які ўцёк з краіны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках