3 траўня 2024, Пятніца, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Espresso TV: Будынак СБУ ў Луганску захоплены грамадзянамі РФ

7

Па інфармацыі журналістаў у будынку СБУ ў Луганску знаходзіцца ўсяго 15 баявікоў.

Пра гэта ў эфіры Eспресо TV распавяла луганская журналістка Яна Асадчая са спасылкай на свае крыніцы.

"У мяне ёсць інфармацыя, але не пацверджаная, з крыніцы, якой я схільная давяраць, цяпер у будынку СБУ знаходзіцца 15 грамадзян Расеі, а таксама актывіст з Луганска, які быў у Маскве, і быў адным з кіраўнікоў аперацыі па захопу будынка СБУ", - распавяла журналістка.

Паводле яе слоў, каля будынку СБУ знаходзяцца святары, і яны правялі малебен. Акрамя таго, Яна Асадчая распавяла, што каля будынку спакойна і там знаходзяцца не луганчане, а звезеныя з суседніх населеных пунктаў жыхары вобласці.

Нагадаем, 6 красавіка ў Луганску, Харкаве і Данецку агрэсіўныя малойчыкі з прарасейскімі лозунгамі здзейснілі спробы захапіць органы дзяржаўнай улады.

У прыватнасці, 6-7 красавіка ў Харкаве сепаратысты захапілі АГА, разграмілі тэлекампанію АТН, жорстка збівалі ўдзельнікаў мітынгу за адзінства Украіны. Паколькі мясцовая міліцыя практычна не перашкаджала гэтым бясчынствам, 7 красавіка ў Данецкую, Луганскую і Харкаўскую вобласці прыбылі спецпадраздзяленні міліцыі з іншых рэгіёнаў Украіны. Сёння ноччу спецпадраздзяленне "Ягуар" без стрэлаў і ахвяраў вызваліла Харкаўскую абласную дзяржаўную адміністрацыю ад сепаратыстаў. Затрыманыя 70 парушальнікаў, якія адпраўленыя ў кіеўскія і палтаўскія СІЗА.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках